Прычына — зламаўся модуль ахалоджвання сеткавага абсталявання. Вось паведамленне банка:

«У сувязі з выхадам са строю модуля астуджэння сеткавага абсталявання, часова не ажыццяўляюцца аперацыі па картах МТБанка, а таксама аперацыі ў прыладах МТБанка. Недаступныя аперацыі ў касах, інтэрнэт-банку і мабільнай праграме «Мой банк», сэрвісе пераводаў Denegram 2.0. Назіраюцца складанасці з дазвонам ў кантакт-цэнтр».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?