Санкцыі зробяць краіну мацнейшай, іншага шляху ў нас няма. Такое меркаванне апублікаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

«Я ніколі не здраджваў і ніколі не аддам сваю краіну. Я заўсёды буду абараняць канстытуцыйны лад Беларусі. Я заўсёды буду супраць рашэння лёсу краіны на вуліцах. Я ніколі не падтрымаю любыя антыканстытуцыйныя дзеянні. Я заўсёды выступаў і буду жорстка выступаць супраць тых, хто прадаў сваю краіну, седзячы ў гасцініцах Польшчы і Літвы, поўзаючы па еўрапейскіх кабінетах, заклікаючы да ўвядзення санкцый у дачыненні да сваёй краіны і народа. Усіх, хто жыве за гранты і падачкі. Усіх, хто паставіў свае амбіцыі вышэй за лёс краіны, — падкрэсліў Алег Гайдукевіч. — І яшчэ! Аб санкцыях у цэлым. Я перакананы, што яны зробяць краіну мацнейшай, іншага шляху ў нас няма. Сімвалічна, што санкцыі ўвялі 21 чэрвеня за дзень да трагічнай і святой даты для нашай краіны. Ну чым усё скончылася — мы памятаем».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?