Пра гэта расказала «Радыё Свабода» жонка палітвязня Анжаліка Арэхва.
«Ігар пазваніў і сказаў, што яго паставілі на ўлік, як усіх», — расказала Анжаліка.
Банцар стаў адбываць пакаранне на хіміі ў Віцебску.
У сакавіку яго асудзілі на 1,5 года хіміі па абвінавачванні ў хуліганстве: ён станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Сваёй віны не прызнаў. Перад гэтым Ігар правёў у СІЗА 5 месяцаў, што адпавядае 10 месяцам «хіміі»: г. зн. яму засталося адбыць 8 месяцаў.
Рок-музыкант галадаў 16 дзён без ежы і вады цягам усяго судовага працэсу на знак пратэсту.
Ігар Банцэру 41 год, жанаты, мае трое дзяцей.