uefa.com

У Бухарэсце падначаленыя Андрэя Шаўчэнкі прайгралі ў вырашальнай гульні зборнай Аўстрыі з лікам 0:1. У паралельнай гульні Нідэрланды разграмілі паўночных македонцаў з лікам 3:0 і скончылі групавы этап са 100%-м вынікам.

Украінцы з трыма баламі занялі трэці радок у групе C і будуць чакаць вынікаў у іншых групах. Але з такімі паказчыкамі выйсці будзе няпроста — так, у трэцяй каманды групы A, Швейцарыі, на адзін бал больш.

Аўстрыя ў 1/8 фіналу згуляе са зборнай Італіі.

Сёння таксама скончыцца групавы турнір у В: Расія згуляе з Даніяй, а Бельгія — з Фінляндыяй. Пачатак гульняў у 22:00.

Пасля двух тураў: Бельгія — 6, Расія — 3, Фінляндыя — 3, Данія — 0.

У аўторак будуць згуляныя матчы толькі ў групе D: Харватыя — Славакія, Чэхія — Англія (пачатак у 22:00).

Чэхія, Англія — 4, Харватыя, Шатландыя — 1.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?