ТАСС

Развязка групы B выдалася вельмі цікавай. Каб атрымаць шанцы на выхад у плэй-оф, Даніі трэба было абавязкова перамагаць у Расіі і забіваць як мага больш. І скандынавы ў Капенгагене правялі шыкоўны матч, разграміўшы супернікаў.

Бельгія ў паралельнай гульні перамагла Фінляндыю. Намінальна найслабейшая каманда групы доўга змагалася з фаварытам, але ўсё ж прайграла.

У выніку ў трох каманд атрымалася па тры набраныя балы, і выніковыя месцы вызначыліся па розніцы мячоў у матчах паміж гэтымі зборнымі. Найгоршая пазіцыя аказалася ў Расіі — яна вылятае. Фіны займаюць трэцяе месца ў групе і з вялікай верагоднасцю таксама больш на Еўра не згуляюць. Данія праходзіць далей.

Таксама ў плэй-оф выходзіць зборная Уэльса, якая заняла трэцяе месца ў групе A. Але ў валійцаў больш набраных балаў, чым ва Украіны і Фінляндыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?