Delfi.lt

«Відавочна, што ўвядзенне санкцый будзе паэтапным, каб яно не ахапіла ўвесь сектар адразу», — сказаў BNS па тэлефоне з Брусэлю ў панядзелак Габрыэлюс Ландсбергіс.

Як вядома, «Беларуськалій» экспартуе сваю прадукцыю праз Клайпедскі порт, карыстаючыся паслугамі Літоўскіх чыгунак. Угнаенні «Беларуськалія» ў Клайпедзе грузіць прадпрыемства Biriu kroviniu terminalas (Тэрмінал насыпных грузаў). Застаўшыся без угнаенняў «Беларуськалія», гэтыя прадпрыемствы страцяць дзесяткі мільёнаў еўра ў год.

Ландсбергіс сказаў, што паэтапнае ўвядзенне санкцый азначае, што пералік прадуктаў, якія Беларусі будзе забаронена экспартаваць праз ЕС, будзе пашырацца паступова. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі не стаў больш падрабязна каментаваць санкцыі, аргументуючы тым, што па іх яшчэ няма канчатковай дамоўленасці.