Скрыншот відэа

Аператыўнікам паведамілі, што 32-гадовы мужчына перастаў выходзіць на сувязь. Міліцыя шукала яго ў сувязі з расследаваннем крадзяжу маёмасці з кватэры. Там мужчына праходзіў як пацярпелы, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.

— Міліцыянеры прыбылі да мужчыны, але дзверы ім ніхто не адчыніў. Калі прыйшлі сюды крыху пазней, западозрылі, што ў кватэры нехта ёсць. З-за ўваходных дзвярэй яны пачулі мужчынскі голас.

Гаспадар растлумачыў, што згубіў ключ і не можа выйсці са свайго жытла, а кватэру звонку выпадкова замкнула яго маці. Звязацца з ёй было нельга, бо мабільнага тэлефона пры сабе мужчына не меў.

Выбрацца з замкнёнай кватэры ён так і не змог і больш за пяць дзён знаходзіўся без ежы і вады, якая была адключаная.

Міліцыянеры выклікалі МНС. Ратавальнікі паставілі аварыйную лесвіцу і дапамаглі выбрацца мужчыну на вуліцу праз акно другога паверха. Пацярпеламу далі вады і накармілі, яго стан нармалізаваўся. Таксама яму своечасова дапамаглі медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0