Расія зняла абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі ў краіну прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — ААТ «Бабушкіна крынка» і мясаперапрацоўчага комплексу ААТ «Беларуськалій».
Рашэнне прынята па выніках даручэнняў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна, дадзеных адпаведным Міністэрствам і ведамствам, піша ТАСС.
17 чэрвеня былі знятыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ жывёлагадоўчай прадукцыі з прадпрыемстваў беларускіх кампаній «Продэксім» і «Птушкафабрыка «Дружба».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ