У Гомельскім раёне 35-гадовая жанчына памерла ад перадазіроўкі — псіхатроп вырабіў яе брат, паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Увечары 20 чэрвеня ў аграгарадку Новая Гута брыгада медыкаў канстатавала смерць 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Да смерці жанчыны можа быць датычны яе 36-гадовы брат з Віцебскай вобласці.

Высветлілася, што мужчына быў на заробках у Расіі і прывёз абсталяванне, рэагенты і рэактывы для вырабу метамфетаміну. Наркалабараторыю стварыў проста ў кватэры сваячкі, дзе жывуць і яе дзеці (14 і 6 гадоў). Ён стаў вырабляць забаронены прадукт, які ў выніку пачала ўжываць і жанчына.

За незаконны абарот наркотыкаў распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0