Фота kudy-nebudz.livejournal.com.

Прыгожы будынак з чырвонай цэглы, дзе ў XIX — першай палове ХХ стагоддзяў месцілася стайня Пуслоўскіх у Альбярціне (цяпер мікрараён Слоніма), хочуць прадаць на аўкцыёне. Цяпер будынак належыць папяровай фабрыцы «Альбярцін» і ён амаль пустуе. Гістарычны будынак вырашылі выставіць на аўкцыён за скідкай 80% і стартавай цаной 160 тысяч рублёў. Першы торг запланаваны на 9 ліпеня.

Стайня Пуслоўскіх уваходзіць у сядзібна-паркавы ансамбль Пуслоўскіх у мікрараёне Альбярцін у Слоніме. Яго наведваюць тысячы турыстаў у год. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?