Delfi.lt

Гэта здарылася вечарам 23 чэрвеня, абышлося без пацярпелых, піша Delfi.

Інцыдэнт адбыўся пасля затрымання двух іракцаў, якія няправільна назвалі свае звесткі, афармляючы дакументы на атрыманне статусу бежанца. З-за гэтага пачалося абурэнне сярод іх суайчыннікаў, яны патрабавалі вызваліць затрыманых.

Дырэктар цэнтра Аляксандр Кіслоў пацвердзіў, што «большасць удзельнікаў бунту — грамадзяне Ірака». Ён сказаў, што супрацоўнікі цэнтра былі гатовыя да магчымых беспарадкаў.

У цэнтры былі падрыхтаваныя каманды для кантролю такіх інцыдэнтаў. Цяпер выяўляюць, ізалююць і апытваюць магчымых завадатараў бунту. Прыкметы незадаволенасці праяўлялі і мігранты, якія пражываюць у інтэрнаце, але там сур'ёзных інцыдэнтаў не было.