На пятніцу прагназуюць месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень да +34°С, месцамі да +36°С.

У суботу і нядзелю краіна будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву атмасфернага фронту, што павольна перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, следам за ім пачнуць паступаць больш прахалодныя паветраныя масы, паведамляе Белгідрамет.

У суботу на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, днём у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Днём +21..+28°С, па Гомельшчыне да +34°С, а то і да +36°С.

У Мінску ў суботу папярэдні прагноз pogoda.by +27..+29°С, gismeteo.by — +26°С.

У нядзелю — кароткачасовыя дажджы. Днём +21..+27°С, у Мінску +24°С (gismeteo.by).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0