Падрабязнасці генетычнага складу самых першых узораў каранавіруса, выяўленага ва Ухані, паступілі ў Нацыянальны інстытут аховы здароўя ЗША па просьбе кітайскага ўрада ў сакавіку 2020 года. Аднак ужо ў чэрвені 2020 года кітайскія навукоўцы запатрабавалі выдаліць усе звесткі.

Патрабаванне было абгрунтаванае тым, што інфармацыя пра геном віруса аднавілася, а каб не было разыходжання ў звестках, яе трэба аднавіць. У выніку першапачатковыя звесткі пра каранавірус былі выдаленыя з амерыканскай базы, піша Bloomberg.

У Нацыянальным інстытуце аховы здароўя адзначылі, што даследчыкі, якія дасылаюць пэўную інфармацыю ў архіў, маюць права патрабаваць яе выдалення.

Выдаленне генетычных паслядоўнасцяў каранавіруса з базы даных выклікае дадатковыя пытанні наконт таго, якую яшчэ інфармацыю ўтойвае Кітай пра ўспышку ва Ухані, адзначае амерыканскі вірусолаг Джэсі Блум. Даследчку ўдалося аднавіць выдаленую інфармацыю, але звестак усё роўна недастаткова, каб выявіць першакрыніцу каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?