Фота Мінздароўя

«З'яўленне індыйскага штаму для нас — чарговая падстава актывізаваць працу, а для грамадзян — вакцынавацца. Вакцыны цяпер хапае, па нашых звестках. Любы тып вакцын валодае ахоўнай уласцівасцю і не прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Таму выснова вельмі простая: вакцынацыя — адзін з найважнейшых кампанентаў нароўні з маскамі і дыстанцыяваннем», — сказаў міністр.

«Першыя выпадкі з'явіліся, і гэта закон эпідэміялогіі: калі штам з'явіўся, ён будзе развівацца. Гэтак жа было з брытанскім штамам, які цяпер у нас пераважае. Па заявах нашых калегаў з Расіі, менавіта індыйскі штам паслужыў прычынай росту захворвання», — дадаў Дзмітрый Піневіч.

У гэтай сувязі Мінздароўя рэкамендуе трымаць у рэзерве свабодныя ложкі на выпадак уздыму захворвання. Напрыклад, у Брэсце цяпер каля 500 такіх ложкаў.