У продажы з'явіўся чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі», падпісчыкі яго ўжо атрымалі. Але калі вы не маеце падпіскі ці прапусцілі папярэднія нумары, то сёння, 26 чэрвеня, з 14.00 да 18.00 іх можна набыць па адрасе Энгельса, 34А (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»).

Таксама мы будзем прымаць падпіску на другое паўгоддзе, гэта шанец падпісацца на часопіс для тых, не надта сябруе з інтэрнэтам ці не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку. 

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя (№12 за 2020 год, а таксама № 3, 4, 5 за 2021-ы).

На вокладцы чэрвеньскага нумара — прыцягальнае фота Кастуся Каліноўскага, апрацаванае з дапамогай нейрасеткі Русланам Чатыркам. Гэта ўжо трэці Каліноўскі на вокладцы. Справа ў тым, што тэмаў, абставінаў, асобаў, звязаных з паўстаннем 1863—1864 гадоў, столькі, што будзем да іх вяртацца яшчэ не раз. Што яшчэ цікавага ў новым нумары? Супярэчлівы Кандрат Крапіва, італьянская мафія, псіхолаг Віктар Франкл, які выжыў у Асвенціме, каб для тысяч і тысяч сфармуляваць, як жыць пасля асабістага пекла. Вось поўны змест часопіса, вывучайце: 

Але калі ў вас не атрымліваецца трапіць на рэдакцыйны продаж, не хвалюйцеся: часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў. Вось пералік месцаў, дзе прадаецца «Наша гісторыя». 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя.

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выключылі з каталогу «Белпошты», таму мы стварылі ўласную сістэму падпіскі

Аформіць падпіску можна трыма спосабамі, выбірайце самы зручны для вас. 

1. Усіх, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы просім зайсці на сайт Nashakrama.by, выбраць часопіс і перыяд падпіскі і аплаціць анлайн.

2. Хто не карыстаецца інтэрнэтам, можа выразаць квітанцыю ў нізе старонкі апошніх нумароў часопіса, запоўніць, аплаціць у любым банку і даслаць яе нам. Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце, ці яе копію, ці яе нумар. Наш адрас: 220004, Мінск, а/с 62. 62. Альбо адпраўце звесткі ў тэлеграм ці вайбер на нумар +375 33 311 28 43.

3. Аформіць падпіску, прыйшоўшы на штомесячны продаж часопісаў у Рэдакцыі. Аплата наяўнымі.

Кошт падпіскі — 7 рублёў за нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за шэсць нумароў.

Вось шлях для аплаты (у банку ці ў сваім інтэрнэт-банкінгу «адвольны плацеж» ці «плацеж па рэквізітах» — «произвольный платеж» ці «платеж по реквизитам»):

Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001

BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя» на перыяд……..

Сума плацяжу:……..

! Вельмі просім усіх, хто ўмее, карыстацца спосабам 1. Пры ім будзе меней збояў і меншая нагрузка на калектыў Рэдакцыі пры апрацоўцы заказаў.

Як я буду атрымліваць часопіс?

Ва ўсе куткі Беларусі свежыя выпускі часопіса рэдакцыя будзе дасылаць у канверце. Для жыхароў Мінска на выбар прапануем тры опцыі (перад выхадам №7 у канцы ліпеня з вамі звяжуцца і дамовяцца на больш зручны для вас спосаб):

  • кур'ер прыедзе да вас і кіне часопіс у паштовую скрыню;
  • мы адправім вам часопіс у канверце па пошце;
  • вы забераце яго самі ў цэнтры Мінска (кнігарня «Галіяфы», Няміга, 3, цокальны паверх).

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але за чэрвень часопіс ім яшчэ дойдзе праз падпіску.

Тэлефон для даведак па пытаннях падпіскі: +375 33 311 28 43.

«Наша гісторыя» ў сацсетках: 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?