Камісія па назвах і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска, разгледзеўшы 17 чэрвеня прапановы арганізацый горада, прапанавала прысвоіць часткам Мінска наступныя назвы:

гістарычны квартал «Верхні горад» — тэрыторыі ў межах вуліц Гарадскі Вал, Нямігі, Зыбіцкай, Інтэрнацыянальнай, вул. Янкі Купалы, праспекта Незалежнасці;

гістарычны квартал «Ракаўскае прадмесце» — тэрыторыі ў межах Юбілейнай плошчы, вул. Ракаўскай, Шпалернай, Замкавай, пр. Пераможцаў, вул. Нямігі, вул. Раманаўская Слабада;

гістарычны квартал «Траецкая Гара» — тэрыторыі ў межах вуліцы Старавіленскай, вул. Камуністычнай, ракі Свіслач.

вуліца Уладзіслава Галубка — праектаванай вуліцы №1 (працяг існуючай вуліцы Уладзіслава Галубка) у межах вул. Лынькова, вул. П. Глебкі, праезду Масюкоўшчына;

вуліца Усевалада Ігнатоўскага — праектаванай вуліцы №3 (працяг існуючай Ігнатоўскага) у межах вул. м. Лынькова, вул. П. Глебкі, праезду Масюкоўшчына;

завулак Максіма Гарэцкага — праектаванай вуліцы №8 у межах вул. Шаранговіча, вул. Гарэцкага, вул. Рафіева.

***

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22 к. 2) прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў пасля публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0