Сіноптыкі: 29 чэрвеня — да +25°С, магчымыя навальніцы
29 чэрвеня ў Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах навальніцы.
Вецер паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +22..+28°С.
Сёння ў Мінску кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +16..+18°С, днём +23..+25°С, увечары +19..+21°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ