Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург, паведамляе ТАСС.

Гінцбург адзначыў, што штам, які выклікае кавід, пастаянна муціруе.

«Зараз неабходна вакцынавацца, як ва ўсіх інструктыўных дакументах Міністэрства аховы здароўя цяпер напісана, — і напісана зусім правільна — кожныя паўгода. Вакцынавацца трэба і тым, хто перахварэў, для таго, каб пастаянна мець высокія цітры пратэктыўных антыцелаў у крыві. І калі вірус трапляе да нас, не дай бог, і мы будзем інфікаваныя, каб ён сустрэўся адразу ж з высокай канцэнтрацыяй антыцелаў, якія яго будуць нейтралізаваць», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў аўторак, яшчэ раз заклікаўшы ўсіх грамадзян вакцынавацца.

Каранавірусная інфекцыя нават у лёгкай форме небяспечная наступствамі для арганізма, сказаў ён.

«Гэта захворванне вельмі падступнае, і проста перахварэць у лёгкай форме — гэта не значыць абараніцца ад гэтага захворвання. Бо яно дае вельмі цяжкае ўскладненне, з аднаго боку, з другога боку, у вялікім працэнце выпадкаў заканчваецца вельмі цяжкімі формамі захворвання», — дадаў Гінцбург.

Па яго словах, каля 90% новых выпадкаў заражэння ў Расіі прыпадаюць на індыйскі штам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0