З палаючага інтэрната ў Брэсце выратавалі 5 чалавек, яшчэ больш за 50 эвакуіраваныя.
Паведамленне аб пажары ў пакоі інтэрната ў Брэсце паступіла 1 ліпеня ў 19:54. З сумежных пакояў выратавалі 5 чалавек, у тым ліку дзіця. Усяго з інтэрната эвакуявалі 53 чалавекі.
Агонь знішчыў мэблю і аздабленне, закапціў сцены і столь у пакоі. Прычына пажару высвятляецца.