«Гэта тыя, хто фатаграфуюцца ў лясах і расклейваюць па гарадах лістоўкі», — гаварылася ў паведамленні.

На здымках, нібыта зробленых падчас ператрусаў (або «аглядаў», калі справа абмяжуецца адміністратыўным пакараннем) можна ўбачыць шмат бел-чырвона-белых сцягоў і плакатаў, з якімі людзі фатаграфаваліся на вуліцах.

Праваабаронцы паведамлялі пра затрыманне як мінімум 20 чалавек — у Брэсце, Пружанах, Кобрыне.

Берасцейшчына была адным з цэнтраў пратэсту ад пачатку. Колькасць палітвязняў тут найбольшая пасля Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0