Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі на 4 ліпеня склала 421 350, за апошнія суткі выяўлена 944 захварэлых, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго спецыялісты беларускіх лабараторый правялі 6 866 341 тэст на COVID-19. За апошнія суткі выканалі 18 045 тэстаў.

Ачунялі і выпісаныя з медустаноў 414 460 пацыентаў з раней устаноўленым дыягназам COVID-19. За суткі паправіліся 1168 чалавек. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 3185 пацыентаў з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0