— Вызваліць палітычных зняволеных — гэта адзін з крокаў, а правесці новыя выбары — гэта асноўная мэта. Мне здаецца, на той момант было каля 200 палітычных зняволеных. Гэта ўсё не тое, для чаго мы тут сабраліся, груба кажучы. Толькі падумай, што б было перад гэтым чэмпіянатам свету, як бы зачышчалі Мінск, як бы арыштоўвалі ўсіх людзей, якія маглі б нешта зрабіць. Колькі б людзей яшчэ, больш за тысячу, прайшлі б праз Акрэсціна, праз турмы. Таму насамрэч я рада, што гэтага не здарылася.

Спартсменка адзначае, што цяпер задача беларускага грамадства зводзіцца не толькі да вызвалення беларускіх палітычных зняволеных, але і да правядзення новых выбараў.

00:00 — пра што гутарка

00:42 — калі палітыка стала важнай для Сныцінай

04:47 — чаму не змагла маўчаць пасля 9 жніўня

07:46 — а сям'я падтрымала палітычную пазіцыю?

09:44 — чаму не можа вярнуцца ў Беларусь

11:13 — пра канфлікт спартоўцаў з уладамі 

13:55 — як Рыжанкоў праходзіцца па спартоўцах і заўзятарах, якія топяць за перамены

18:03 — як вырашыла сысці са зборнай па баскетболе

19:54 — беларусы называюць Кацю «нашым капітанам»

24:15 — чаму іншыя баскетбалісткі маўчалі, калі затрымалі Алену Леўчанку

29:03 — а што з Домрачавай? Яе брата збілі, а яна змаўчала

29:44 — як выступаць пад сцягам, які вешаюць на аўтазаках

31:20 — што адчуваюць спартоўцы, калі народ радуецца іх паразам

33:07 — чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску мог дапамагчы вызваліць палітвязняў?

35:33 — спартоўцы з іншых краін не вераць, што ў Беларусі могуць затрымаць за бела-чырвоныя штаны

40:57 — абрала баскетбол сама ці прымусілі бацькі?

44:13 — хто галоўны крытык

45:27 — як у 17 гадоў з'ехала з дому і адразу — у Францыю

49:30 — сустрэла 25-годдзе на мыліцах і год не магла трэніравацца 

53:32 — пра фізічны боль: «Калі мяне ўшчыпнуць, магу даць з локця»

54:14 — як гуляла ў Мінску ў баскетбол на лёдзе

55:59 — чаму кладзецца спаць галоднай 

57:54 — дзе лепш жыць: у Польшчы, Францыі, Расіі ці Турцыі?

01:00:33 — дна няма больш, усё было дарма?

01:02:48 — што дапамагае перажыць пекла

01:03:56 — чаму спартоўцы працягваюць змагацца за перамены 

01:05:42 — як у 18 гадоў зрабіла татуіроўку і паверыла, што немагчымае магчыма 

01:06:50 — знаёмства з Ціханоўскай

01:08:55 — як расчаравалася ў баскетболе, але зноў паверыла ў сябе

Глядзіце ўсе выпускі «Ток» на ютубе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0