Пасля заканчэння пасляматчавай прэс-канферэнцыі Альшэўскі сказаў: «Сашы Івуліну — сіл».

Раней першым з прадстаўнікоў вышэйшай лігі Івуліна падтрымаў футбаліст «Спутніка» Аляксандр Халадзінскі, а таксама гульцы ЧБ Дзмітрый Мазалеўскі і Віталь Трубіла, якія завяршылі кар'еру.

Аляксандра Івуліна падазраюць па крымінальным артыкуле 342-м КК Беларусі.

Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня і на наступны дзень асуджаны на 30 сутак арышту. Яго асудзілі нібыта за сцяг на акне.

3 ліпеня Івулін павінен быў выйсці на волю, але гэтага не здарылася. Стала вядома, што яго падазраюць па артыкуле 342 КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0