3 ліпеня ў Слуцку патануў 55-гадовы мужчына, а ў Смаргоні — 54-гадовая жанчына.

У Мінску, дзякуючы своечасоваму выкліку, выратавалі са Свіслачы 44-гадовага мужчыну.

А вось 4 ліпеня пенсіянеру з Мінска дапамагчы не ўдалося. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, на паверхні вады нікога не было. Ратавальнікі выявілі загінулага на глыбіні 2,5 метра пад вадой на адлегласці 50 метраў ад берага.

У гэты ж дзень у вёсцы Асавец у Друці патануў 70-гадовы мужчына, а ў вадаёме каля вёскі Грынцы Гродзенскай вобласці — 60-гадовая жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0