Андрэй Хадановіч. Фота Сяргея Гудзіліна
Як кажа Хадановіч, яго папярэдняя польская кніга выходзіла аж 15 год таму.
Новы зборнік склалі як вершы з мінулых кніг (фактычна, выбранае), так і новыя, напісаныя ў 2020-2021. Іх назбіралася 17.
Пераклады некаторых тэкстаў друкаваліся раней.
«Але большасць перакладзеная цяпер у рэкордныя тэрміны»,
— усміхаецца Хадановіч.
Перастварэнне па-польску ажыццявіў Адам Паморскі, кніга выйшла ў выдавецтве Pogranicze.
8 і 9 ліпеня яе прэзентуюць на фестывалях у Кракаве.
Хутчэй за ўсё, кніга не будзе прадавацца ў Беларусі. Магчыма, яе можна будзе набыць праз інтэрнет.
0
0
0
0
0
0