Delfi.lv

Паводле Delfi, галкіпер памёр ад траўмы, атрыманай у выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай падчас святкавання Дня незалежнасці ў ЗША, які адзначаюць 4 ліпеня. Асколак петарды трапіў у сэрца, ён памёр на месцы.

У маі 24-гадовы Кіўленіекс гуляў за зборную Латвіі на чэмпіянаце свету ў Рызе. Правёў чатыры гульні. У сярэднім за матч ён прапускаў 2,18 шайбы і адбіў 92,2% кідкоў. У самым першым матчы Кіўленіекс дапамог зборнай Латвіі атрымаць гістарычную перамогу над Канадай (2:0), якая затым дайшла да фіналу і заваявала залатыя медалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0