На борце самалёта знаходзіліся 22 пасажыры, уключаючы двух дзяцей, а таксама шасцёра членаў экіпажа. Сярод пасажыраў была кіраўніца пасёлка Палана Вольга Махірава, піша meduza.io.

На пошукі зніклага Ан-26 вылецелі ратавальнікі.

Паводле папярэдніх звестак, самалёт упаў у мора або паблізу вугальнага разрэзу ля пасёлка Палана.

Сярод прычын магчымага крушэння разглядаюцца паломка тэхнікі, дрэнная бачнасць і памылка экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0