Паводле інфармацыі відавочцаў, у раёне 101-га кіламетра трасы Мінск — Гомель сутыкнуліся некалькі транспартных сродкаў: два грузавікі, мікрааўтобус і легкавік, піша Tut.by.

Пазней МУС паведаміла падрабязнасці. Здарэнне адбылося каля трэцяй гадзіны раніцы.

53-гадовы кіроўца Volvo спачатку ўрэзаўся ў будаўнічы прычэп МАЗа, а затым у агароджу. У машыну адразу ўрэзаўся мікрааўтобус Mercedes-Benz, які перавозіў у прычэпе легкавы аўтамабіль Dodge. У выніку аварыі 61-гадовы кіроўца мікрааўтобуса і яго 58-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Трое дзяцей (13-гадовая дзяўчынка і два хлопчыкі 8 і 9 гадоў), 50-гадовы мужчына, а таксама 66-гадовая жанчына, пасажыры легкавушкі, дастаўлены ў бальніцу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0