БелТА

«Мы ведаем, хто ў ЗША, Германіі і іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектуючых і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць вопыт. Памятаеце, Skoda, Nivea і гэтак далей? Мы ім сказалі: хлопцы, дзякуй, да пабачэння. Першае: на беларускі рынак — ні кроку, другое: праз Беларусь — таксама ні кроку.

Менавіта так трэба паступіць і з немцамі. Хай праз Фінляндыю ў Кітай і Расію пастаўляюць сваю прадукцыю. Або праз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што «ў нас не такая вялікая эканоміка, каб парыцца наконт гэтых санкцый. Мы можам прадаць лішкі, якія ў нас ёсць, у астатняй частцы свету».

Лукашэнка адзначыў наяўнасць значных рэзерваў у гандлі з Расіяй, велізарны патэнцыял у Азіі, перш за ўсё ў Кітаі, В'етнаме, Індыі і Пакістане, а таксама ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, краінах Персідскага заліва і на Блізкім Усходзе.

«Гэта дынамічныя эканомікі, плацежаздольныя рынкі, якія складаюць рэальную канкурэнцыю сённяшнім звышдзяржавам і не выстаўляюць нам прэтэнзій, не вучаць жыць. Трэба больш актыўна ісці туды, дзе нас чакаюць і дзе гатовыя весці паважлівы дыялог», — перакананы ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0