«Спачатку з Гродзенскай турмы, а потым у Магілёве — у Следчым камітэце. Адзенне (у тым ліку тое, якое ён не паспеў панасіць са Шклоўскай калоніі), дарагі для яго гадзіннік, дзве кнігі (Біблія на беларускай мове і падручнік ангельскай мовы), асабістыя рэчы. 

І сотні лістоў. Іх Вітольд правёз за сабой па этапах. У тым ліку тыя, якія яму пераслалі ў Шклоў з Гродна, і якія ён, па ўсіх прыкметах, не чытаў.

Чаго не было, гэта дзённіка, пра які Вітольд неаднаразова пісаў і часам цытаваў у лістах», — гаворыцца на мемарыяльнай старонцы палітвязня, створанай ягонымі сябрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0