Генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры БТ назваў нацызм платформай, на аснове якой у Беларусі нібыта спрабавалі зладзіць так званую «каляровую рэвалюцыю».

— Мы бачым непасрэдную, бясспрэчную сувязь нацызму, як платформы, на аснове якой здзяйсняюцца, а ў дачыненні да нашай краіны — была спроба здзяйснення каляровай рэвалюцыі, — заявіў Швед.

— Арганізатары, а мы добра ведаем, што гэта заходнія спецслужбы, у аснову паклалі тое, што яны маюць права ўмешвацца ў наша асабістае жыццё. Адкуль гэта ідзе? З тых жа краін непасрэдна, з тэрыторыі якіх 80 гадоў таму прыйшлі фашысты для таго, каб нас татальна знішчыць. Зноў жа з гэтых краін ідзе татальная спроба адрадзіць гэтую карычневую чуму ў выглядзе каляровай рэвалюцыі. І, па сутнасці, знішчыць нашу дзяржаву, — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0