Удзельнікі акцый патрабуюць свабоды, дэмакратыі і больш рашучых дзеянняў уладаў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Сярод лозунгаў дэманстрантаў — «Далоў дыктатуру» і «Мы не баімся», паведамляе Бі-бі-сі.
За апошнія суткі ў краіне была зарэгістравана рэкордная колькасць хворых. Людзі патрабуюць ад уладаў паскорыць тэмпы вакцынацыі.
Аднак пратэстоўцы кажуць, што справа не толькі ў пандэміі. Яны абураныя дэфіцытам электраэнергіі і харчавання.
Прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель заклікаў камуністаў выходзіць на вуліцы і даваць адпор пратэстоўцам. Па яго словах, прыйшоў час абараніць рэвалюцыю.
«Мы гатовыя да ўсяго і будзем біцца на вуліцах», — заявіў Дыяс-Канель у эфіры дзяржтэлебачання.
На вуліцах заўважаныя аўтамабілі сілавікоў з кулямётамі, паведамляецца, што ў краіне ўводзіцца надзвычайнае становішча.