Журналіста-фрылансера затрымалі 8 ліпеня ў санаторыі «Пліса». Трое сутак ён прабыў у ізалятары, пасля чаго быў вызвалены.
Як паведамляе БАЖ, падставай для затрымання стала крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні), распачатая з з-за відэароліка, апублікаванага ў адным з тэлеграм-каналаў.
У відэа быццам бы ўтрымліваюцца выказванні, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў на адрас сілавікоў.
0
0
0
0
0
0