Кампанія NT Marine, звязаная з беларускім бізнэсменам Мікалаем Вераб'ём, спрабуе спагнаць доўг 20 мільёнаў даляраў з фірмы Sanderlyn, афіляванай з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім, піша Kyiv Post.

У красавіку паліцыя Ізраіля адкрыла крымінальную справу па факце махлярства. У спісе падазраваных, па крыніцах Kyiv Post, пяць чалавек — Ігар Каламойскі і яго партнёры.

Журналісты пішуць, што кампанія Sanderlyn, зарэгістраваная на Кіпры, падпісала пагадненне з эстонскай NT Marine на пастаўку 320 тыс тон вугалю ва Украіну. Кошт пытання склаў 25 млн даляраў або 78 даляраў за тону.

На працягу трох тыдняў NT Marine адгружала вугаль ва Украіну.

Sanderlyn унесла перадаплату 5 млн даляраў, астатнія 20 млн адмовілася плаціць.

NT Marine хоча спагнаць грошы праз суд. Афіцыйна кампанія належыць грамадзяніну Эстоніі Аляксею Чулецу, якога балтыйская прэса звязвае з Вераб'ём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0