Ён адзначыў, што пасля чарговай іх хвалі вядзецца дыверсіфікацыя ў эканоміцы, аднак па цэлым шэрагу напрамкаў аб'ёмы гандлю з ЕC і ў ранейшыя гады былі зусім невялікімі. Напрыклад, для МАЗа і БЕЛАЗа, якія трапілі пад санкцыі, гэта $3,3 млн і $4 млн.

«Мы працуем на сваіх рынках, як гэта было. Дзякуючы таму, што мы не парвалі сувязі, нам удаецца ў гэты вельмі складаны час неяк барахтацца ў эканоміцы», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, справа нават не ў санкцыях, а ў тым, што сусветная эканоміка ў цэлым сур'ёзна прасела і усе краіны схільныя гэтаму ўплыву. «Мы вытрымаем», — упэўнены ён.

Паводле звестак МЗС, ЕC з'яўляецца другім па значнасці рынкам для беларускага экспарту. 

У 2020-м тавараабарот Беларусі з ЕС склаў $12 млрд. Экспарт у ЕС склаў $5,5 млрд.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі сярод еўрапейскіх краін з'яўляюцца Германія, Польшча, Літва, Нідэрланды, Італія, Турцыя, Латвія, Францыя, Бельгія і Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0