Раніцай прыйшлі з ператрусамі да Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча, Сяргея Сыса, а таксама гарадзенца Віктара Сазонава.

У 9:50 ператрус у Сазонава скончыўся, у выніку якога забралі камп’ютары і тэлефоны. Праваабаронцу забралі з сабой: яго статус і месцазнаходжанне цяпер невядомыя. У Стэфановічаў канфіскавалі тэхніку, Валянціна забралі з сабой.

Як паведамляе «Вясна», да Стэфановіча прыйшлі супрацоўнікі ДФР. У пастанове на правядзенне вобшука значыліся два артыкулы КК: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў). 

Адбываецца таксама ператрус у дырэктара праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгі Смалянка.

Нагадаем, што ператрусы ў «Вясне» праходзілі 16 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0