«Мы яшчэ раз хацелі б звярнуць вашу ўвагу на абмежаванні, якія ўвёў УЕФА з мэтай мінімізаваць рызыкі, звязаныя з распаўсюдам COVID-19.

Выканаўчы камітэт УЕФА пастанавіў, што заўзятары каманды, якая гуляе ў гасцях, не маюць права прысутнічаць на стадыёне на матчах, якія праводзяцца ў межах клубных спаборніцтваў УЕФА.

Адзначым, што ў межах антыкавідных рэкамендацый камандзе забаронена кантактаваць з заўзятарамі. Надалей, у выпадку наведвання гасцявой арэны ў абыход названых абмежаванняў УЕФА, просім не правакаваць футбалістаў і заўзятараў іншай каманды на эмоцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0