Вядома, што па прыбыцці з Акрэсціна на Валадарку рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх. 

Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18-га ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

У Скурко — інсуліназалежны дыябет. Ён правёў на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач. Кавід для дыябетыкаў смяротна небяспечны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0