«Я лячу дадому! На жаль, АГ пройдуць без мяне. Праведзена вялікая праца, набрана добрая форма і… траўма. Сур'ёзная траўма, пры якой мой удзел у бегу на 1500 м аказаўся немагчымым. 

Цяжка перадаць мае пачуцці і эмоцыі… Дзякуй усім, хто знаходзіўся побач, падтрымліваў і падтрымлівае кожную хвілінку!»

«Я жадаю ўсёй беларускай камандзе ўдалага выступу, буду заўзець за кожнага! Бо выдатна ведаю, праз якую працу і боль (ва ўсіх сэнсах) трэба прайсці, каб адабрацца і падрыхтавацца да АГ. Усім вялікіх поспехаў і дзякуй!» — напісала Барысевіч у сваім Facebook.

У беларусаў пакуль няма медалёў на Алімпіядзе. Найлепшыя шанцы будуць пад канец тыдня, калі пройдуць фіналы ў алімпійскага чэмпіёна ў батуце Улада Ганчарова (субота) і скакуна ў вышыню Максіма Недасекава (нядзеля). Сёння 100 м вольным стылем плыве Анастасія Шкурдай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0