Памёр басіст ZZ Top Дасці Хіл
Дасці Хілу было 72 гады. Ён памёр у сне ў сваім доме ў Х’юстане, паведамляецца ў афіцыйным інстаграме гурта.
ZZ Top — адзін з найбольш папулярных гуртоў саўтэрн-року ў гісторыі. Пік поспеху прыйшоўся на сярэдзіну 1980-х.
Поспеху ў значнай меры спрыяў вядомы знешні выгляд музыкантаў — доўгія рудыя бароды Дасці Хіла і вакаліста Білі Гібанса.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ