Да Зямлі набліжаецца вялікі астэроід. Ці варта баяцца?
Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні космасу (NASA) папярэдзіла аб астэроідзе, які набліжаецца да Зямлі. Ён праляціць каля планеты 31 ліпеня.
Дыяметр касмічнага каменя складае ад 100 да 230 метраў. Хуткасць руху — 48 500 кіламетраў у гадзіну. Ён максімальна наблізіцца да Зямлі 31 ліпеня.
Аднак адлегласць ад яго да нашай планеты будзе роўна 6,87 мільёнаў кіламетраў.
У NASA адзначылі, што астэроід не ўяўляе пагрозы для нашай планеты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ