Трэцюю дозу вакцыны Pfizer/BioNTech змогуць атрымаць людзі старэйшыя за 60 гадоў, якія завяршылі курс вакцынацыі двума дозамі не менш за пяць месяцаў таму, піша meduza.io.

Улады патлумачылі неабходнасць рэвакцынацыі распаўсюджваннем у краіне штаму дэльта.

Ізраіль быў адным лідараў сярод усіх краін свету па тэмпах вакцынацыі ў пачатку года. Ужо да красавіка там былі прышчэплены 60% насельніцтва.

Але ў апошні месяц у Ізраілі з-за распаўсюджвання штаму дэльта захворванне рэзка вырасла — зараз у 10-мільённай краіне рэгіструецца каля дзвюх тысяч выпадкаў у дзень. У чэрвені штодня хварэлі толькі некалькі дзясяткаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0