У Смалявіцкім раёне мужчына чысціў басейн і загінуў, паведамілі ў Следчым камітэце.

Інцыдэнт адбыўся днём 28 ліпеня ў в. Лужкі. Жанчына выявіла свайго зяця ў двары дома без прыкмет жыцця. У той дзень 38-гадовы мясцовы жыхар ачышчаў басейн з дапамогай спецыяльнага пыласоса. Абсталяванне было падключана з дапамогай самаробнага падаўжальніка да электралічыльніка ў доме. Падчас працы ў разетцы падаўжальніка перагарэў провад. Мужчына дакрануўся да яго, каб паправіць. Ад паражэння электрычным токам ён памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0