«Я ў спісах Інтэрпала. Так-так, разам з тэрарыстамі, наркагандлярамі ды іншымі. Такое вось прызнанне», — напісала яна ў фэйсбуку.

У снежні мінулага года на Вольгу Вялічку завялі крымінальную справу (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса), яе падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай. 

У 2007-м Вольга стварыла і ўзначаліла дзіцячы хоспіс. У разгар пандэміі пры ўстанове працавала майстэрня, дзе бясплатна шылі ахоўныя касцюмы для медыкаў.

У 2020-м Вольга Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць раду народнага даверу ў Гродне. 

Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0