«Беларускую лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую гвалтоўна вывозяць з Токіа. Прадстаўнікі беларускай нацкаманды дэпартуюць лёгкаатлетку, ёй тэрмінова купілі білет на самалёт, цяпер вязуць з рэчамі ў аэрапорт.

Заўтра ў яе павінен быў адбыцца старт на 200 метраў, прадстаўнікі зборнай яе не дапускаюць і адпраўляюць у Мінск», — паведамляе БФСС.

Зараз спартсменка знаходзіцца ў трэцім тэрмінале аэрапорта Токіа. Вылет праз тры гадзіны, у 22: 50 па мясцовым часе (16:50 — па беларускім). Рэйс Токіа — Стамбул.

Пазней Крысціна Ціманоўская зняла відэа з аэрапорта. «Цяпер я знаходжуся з паліцыяй. Пакуль яны вырашаюць што рабіць», - пацьвердзіла Крысьціна Ціманоўская «Еўрарадыё»

***

Раней Крысціна Ціманоўская раскрытыкавала кіраўніцтва, якое вырашыла паставіць яе ў трэці від алімпійскай праграмы: у эстафету 4 па 400 метраў. Яна мелася бегчы 100 і 200 метраў індывідуальнай праграмы.

Прапагандысты накінуліся на дзяўчыну, ніяк не адзначыўшы памылку кіраўніцтва беларускай каманды, якой абурылася Ціманоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0