Пра гэта распавёў «Настоящему времени» выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
«Ужо падала заяву на прадастаўленне палітычнага прытулку ў Польшчы, таму яна ўжо ў дарозе знаходзіцца. З ёй усё ў парадку. Трымаецца добра, зразумела, што гэта стрэсавая сітуацыя не толькі для спартсмена, але і для чалавека апынуцца пад такім ціскам», — кажа Апейкін.