Пастаўшчыкі кажуць, што «Віталюр» з імі не разлічваецца: вядома пра доўг у 444 тысячы рублёў перад пастаўшчыком круп «Экалайнгрупп», пра доўг у 159 тысяч перад «Малочным мірам — сталіца». Інфармацыю пра гэта публікуе суд. 

Як вынікае з балансавай справаздачнасці кампаніі, 2020 год ёй даўся цяжка. Чыстыя страты «Віталюра» — больш за 25 мільёнаў рублёў. І гэта на фоне чыстага прыбытку каля 13 мільёнаў у 2019-м. Таксама за мінулы год удвая, да 139 мільёнаў, выраслі абавязацельствы кампаніі па пагашэнні «кароткатэрміновых» (з тэрмінам пагашэння да 12 месяцаў) крэдытаў і займаў. 

Аляксандр Яцук не стаў гаварыць з карэспандэнтам «Нашай Нівы». Але як тлумачаць «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы, праблема ў тым, што кампанія актыўна будавалася, але ў 2020-м прыйшоў крызіс.

Банкі скарацілі магчымасці фінансаваць будоўлю. Давялося даставаць грошы, якія павінны былі пайсці на разлік з пастаўшчыкамі.

Цяпер кампанія спрабуе перакрэдытавацца ці прадаць частку будынкаў, але цану нерухомасці ў бізнэс-колах пакуль называюць «завышанай», пакупнікоў у сённяшняй сітуацыі ў Беларусі няшмат.

Апошнім часам рытэйл адчувае сябе бязрадасна. Так, закрылася сетка крамаў Bigzz, фактычна перастала існаваць сетка крамаў «Домашний». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?