«У найбліжэйшыя тыдні ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Я думаю, што кейс з Ціманоўскай будзе ўлічаны. Новыя санкцыі таксама разглядае Еўрасаюз, паводле інфармацыі вярхоўнага прадстаўніка Барэля, — распавёў суразмоўца. — Нагодаў для ўвядзення санкцыяў хапае: гэта і прымусовая пасадка самалёта Ryanair у Мінску, і масавыя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ, і перапраўка нелегальных мігрантаў у Літву, і кейс з Ціманоўскай».

Франак Вячорка лічыць, што выгненне спартоўкі з Алімпіяды «павінна зняць ружовыя акуляры з многіх палітыкаў».

«Беларускія ўлады не здольныя пралічыць наступствы сваіх дзеянняў і робяць памылкі. Зараз мы дабіваемся, каб пытанне Беларусі было ўзнята на Радзе бяспекі ААН: пра гэта мы гаварылі на мінулым тыдні з дэлегацыямі ААН у Нью-Ёрку».

Адзначым, што апытаныя НН палітычныя аглядальнікі лічаць, што выгнанне Ціманоўскай з Токіа не будзе мець сур'ёзных наступстваў для беларускага рэжыму. Хутчэй, варта чакаць санкцый супраць спартовых функцыянераў, датычных да скандалу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0