Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што да канца года ў Літве можа апынуцца 10 000 нелегальных мігрантаў — больш, чым разлічвалі дагэтуль, паведамляе Delfi.

«Спачатку мы разлічвалі, што будзе каля 8 тысяч чалавек, якія незаконна прыбываюць у Літву, але цяпер мы бачым, што да канца года гэта колькасць можа быць прыкметна большай — да 10 тысяч. У наступным годзе можа быць яшчэ 5 тысяч», — сказала міністр.

У панядзелак у Медніках яна абмеркавала пытанні міграцыі з еўракамісарам па ўнутраных справах Ілвай Ёхансан.

Сёлета мяжу з Літвой з Беларусі перайшлі амаль 4000 нелегальных мігрантаў. Гэта колькасць у 40 з лішнім разоў перавышае колькасць мігрантаў за 2020 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0