Zerkalo.io

Zerkalo.io

Пасада «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўводзіцца ва ўстановах (за выключэннем пачатковых школ, вячэрніх школ, дапаможных школ, спецыялізаваных ліцэяў) пры наяўнасці ад 50 да 350 навучэнцаў — 0,5 штатнай адзінкі, 351 і больш навучэнца — 1 штатная адзінка, у кадэцкіх вучылішчах — 1 штатная адзінка», — гаворыцца ў дакуменце.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

У чэрвені міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абвясціў пра вяртанне ва ўсе школы краіны пасады кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання, які будзе займацца дапрызыўнай падрыхтоўкай падлеткаў па аналогіі з савецкай практыкай. Паводле яго слоў, такія педагогі пачнуць займацца са старшакласнікамі з 1 верасня. Улады ўжо стварылі каля двух тысяч ставак па гэтым кірунку. Ваенрукі, як растлумачыў міністр, зоймуцца ўкараненнем выхаваўчай працы ў навучальны працэс, а летам будуць кіраваць ваенна-патрыятычнымі лагерамі, піша Zerkalo.io.

У сваю чаргу, міністр абароны краіны Віктар Хрэнін растлумачыў, што на гэтыя пасады будуць браць перш за ўсё кадравых вайскоўцаў.

Яны будуць выкладаць па распрацаванай раней адзінай праграме патрыятычнага выхавання насельніцтва. «Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі — гэта страта часу», — сказаў тады кіраўнік Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0